Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўзмацняецца адказнасць наймальнікаў, якія прымаюць на работу працоўных мігрантаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун, каменціруючы ўказ Прэзідэнта "Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне замежнай працоўнай міграцыі".
"Асноўныя палажэнні гэтага ўказа звязаны з павышэннем ролі наймальнікаў, якія прыцягваюць замежную працоўную сілу. Абавязковай умовай для наймальнікаў з'яўляецца ў першую чаргу заключэнне працоўнага дагавора з працоўным мігрантам на працягу 30 дзён з даты яго ўезду ў Беларусь ці пасля заканчэння 30 дзён з даты атрымання спецыяльнага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю", - адзначыў Аляксей Бягун.
Наймальнік абавязаны вызначыць асоб, якія адказваюць за ажыццяўленне кантролю за працоўнай дзейнасцю і ўмовамі знаходжання працоўных мігрантаў у арганізацыі. Службовыя асобы наймальніка павінны забяспечыць наведванне іншаземцаў па месцы жыхарства або знаходжання, каб праверыць умовы пражывання, адпаведнасць санітарным нормам і выкананне правіл карыстання жылымі памяшканнямі. Працоўныя мігранты павінны забяспечыць доступ наймальніка ў гэтыя жылыя памяшканні.
"Уведзена новае патрабаванне аб тым, што наймальнік павінен арганізаваць ацэнку ведання адной з дзяржаўных моў працоўнымі мігрантамі ў межах ведаў, неабходных для стасункаў. Гэта трэба зрабіць да заключэння з імі працоўнага дагавора, - растлумачыў Аляксей Бягун. - Гэта значыць уводзяцца пэўныя прафесіі, па якіх веданне мовы ў межах, неабходных для стасункаў, з'яўляецца абавязковым да заключэння дагавора. У выпадку нездавальняючага ведання мовы іншаземец атрымлівае адмову ў заключэнні працоўнага дагавора. Ён за кошт наймальніка або за ўласныя сродкі павінен прайсці навучанне ў Беларусі, каб адпавядаць гэтым крытэрыям".
Наступнае палажэнне - абавязак знаёміць мігрантаў на зразумелай для іх мове або адной з дзяржаўных моў з дакументамі, якія рэгламентуюць іх правы, абавязкі, правілы ўнутранага распарадку, а таксама з інструкцыяй па ахове працы. Уводзіцца забарона на часовы перавод працоўных-мігрантаў да іншага наймальніка - так званы аўтстафінг рабочай сілы.
"Працоўны мігрант абавязаны выконваць патрабаванні працоўнага дагавора і ўмовы, якія рэгламентуюць яго знаходжанне. Невыкананне такіх умоў з'яўляецца падставай для скасавання працоўнага дагавора і абмежавання тэрміну знаходжання з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Невыкананне наймальнікамі патрабаванняў, прадугледжаных указам, з'яўляецца падставай для прыцягнення да адказнасці, прадугледжанай заканадаўчымі актамі", - падкрэсліў Аляксей Бягун.
Наймальнікі павінны будуць накіроўваць паведамленне аб прадаўжэнні або спыненні працоўнага дагавора ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі з дапамогай адзінага партала электронных паслуг. Да 1 студзеня 2026 года МУС і Нацыянальны цэнтр электронных паслуг павінны забяспечыць такую магчымасць перадаваць інфармацыю.
"Прыняцце гэтага ўказа абумоўлена тым, што Беларусь у рамках праводзімай палітыкі пашыраецца для прыцягнення замежнай рабочай сілы. Колькасць працоўных мігрантаў павялічваецца, і патрабуецца павысіць ролю наймальнікаў у рабоце з імі", - сказаў на заканчэнне Аляксей Бягун.-0-