Фота з архіва
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тыдзень спецыялісты даследавалі 742 пробы вады на вадаёмах краіны, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Эпідэміёлагі за тыдзень узялі на даследаванне 742 пробы вады з розных вадаёмаў рэспублікі. З іх 31 проба не адпавядала санітарна-хімічным нарматывам, 13 - мікрабіялагічным паказчыкам бяспекі.
Зняты забароны на купанне на пляжах на беразе Сожа (пасёлак Чонкі, набярэжная), на азёрах Камарына і Святое Рагачоўскага раёна, а таксама на сажалцы Селішча ў Кіраўску.
На цэнтральным пляжы ў Гродне ўведзена поўная забарона на купанне і заняткі воднымі відамі спорту.
Таксама прадаўжаюць дзейнічаць уведзеныя раней абмежаванні ў Гомелі, Мазыры, Жлобіне, Гродне, Магілёве і Магілёўскім раёне. Усю актуальную інфармацыю грамадзяне могуць праверыць па інтэрактыўнай карце на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У цэнтры расказалі, што з завяршэннем лета фінішуе і лабараторны кантроль якасці вады ў зонах рэкрэацыі.-0-