ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2015, 12:05

Узбекская авіякампанія пачала выконваць палёты з Ташкента ў Мінск

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная авіякампанія "Узбекістон Хаво Юлары" сёння раніцай выканала першы рэйс па маршруце Ташкент - Мінск - Ташкент, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

"Новы рэйс не толькі ўмацуе дружалюбныя, культурныя і дзелавыя сувязі паміж Узбекістанам і Беларуссю, але і станоўча паўплывае на рэалізацыю турыстычнага патэнцыялу абедзвюх краін. У аэрапорце Мінска паветранае судна авіякампаніі сустрэлі водным салютам, урачыстая сустрэча прайшла па беларускіх традыцыях гасціннасці", - расказалі спецыялісты.

Першым рэйсам у сталіцу Беларусі на лайнеры А320 прыляцелі 150 пасажыраў. "Статыстыка продажу авіябілетаў па гэтым маршруце паказала, што першыя тры рэйсы пройдуць з максімальнай загрузкай", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Палёты ў Мінск "Узбекістон Хаво Юлары" будзе выконваць два разы на тыдзень па аўторках і чацвяргах на самалётах А320, а таксама Boeing 757/767.

Распрацаваны зручныя стыкоўкі трансфертных рэйсаў у краіны Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі, напрыклад, у Дэлі, Амрытсар, Бангкок, Сінгапур, Пекін, Токіа, Сеул, Куала-Лумпур. Цяпер прапрацоўваюцца інтэрлайн-пагадненне і пагадненне код-шэр з авіякампаніяй "Белавія" па продажы авіябілетаў узбекскага перавозчыка. Для абслугоўвання рэйсаў апошняга падпісаны ўжо дакументы з агентамі па наземным абслугоўванні мінскага аэрапорта і спецыялізаванай кампаніяй для прадастаўлення бартавога харчавання.

У прэс-цэнтры звярнулі ўвагу, што адкрыццю новых рэгулярных авіязносін паміж Узбекістанам і Беларуссю папярэднічала значная работа з боку камерцыйнага дэпартамента авіякампаніі. Яго спецыялісты вывучылі рынак рэгіёна, тавараабарот паміж дзвюма краінамі і атрымалі дазвол мясцовых авіяцыйных улад. У Мінску адкрыта прадстаўніцтва НАК "Узбекістон Хаво Юлары". На 18-й Мінскай міжнароднай турыстычнай выстаўцы "Адпачынак-2015" былі прэзентаваны паслугі Нацыянальнага авіяперавозчыка Узбекістана, што станоўча паўплывала на папулярызацыю новага напрамку Ташкент - Мінск - Ташкент.

НАК "Узбекістон Хаво Юлары" выконвае рэйсы на рэгулярнай аснове ў больш як 40 гарадоў свету - у краіны Еўропы і Азіі, у Амерыку і Японію. Прадстаўніцтвы авіякампаніі дзейнічаюць у 25 краінах свету. Сучасныя авіялайнеры і развітая наземная інфраструктура аэрапортаў НАК дае магчымасць забяспечваць высокі ўзровень бяспекі палётаў і сэрвісу для пасажыраў, што пацвярджаюць розныя ўзнагароды прэстыжных авіяцыйных арганізацый.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі