Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2020, 11:37

Узаемадзеянне па прафілактыцы і лячэнні цукровага дыябету абмеркавалі эксперты краін СНД

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне экспертнага савета дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па праблемах дыябету прайшло 3 снежня ў анлайн-рэжыме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў СНД і Выканаўчага камітэта Садружнасці.

На парадак дня было вынесена дзевяць пытанняў, сярод іх вынікі выканання праграмы супрацоўніцтва краін СНД па прафілактыцы і лячэнні цукровага дыябету на 2016-2020 гады, аналіз статыстычных паказчыкаў дзяржаў па цукровым дыябеце.

Спецыялісты абмяняліся інфармацыяй аб прынятых у іх краінах нарматыўных прававых актах па гэтым пытанні, забеспячэнні пацыентаў інсулінам і сродкамі яго ўвядзення, практыцы прымянення біясіміляраў інсуліну.

"На пасяджэнні таксама абмяркоўвалася правядзенне міжнароднай канферэнцыі дзяржаў СНД "Цукровы дыябет: сучасныя падыходы да арганізацыі медыка-сацыяльнай дапамогі", стварэнне інтэрнэт-старонкі экспертнага савета, быў разгледжаны шэраг іншых пытанняў", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі