ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2021, 18:19

Уводзіць бустарную дозу вакцыны ад COVID-19 людзям са зніжаным імунітэтам можна праз паўгода

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уводзіць бустарную дозу вакцыны ад COVID-19 людзям са зніжаным імунітэтам можна праз паўгода пасля курса вакцынацыі, паведаміла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская ў час вэбінара "СМІ супраць COVID-19", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля заканчэння курса вакцынацыі, пасля ўвядзення другой прышчэпкі, праз шэсць і больш месяцаў можна ўводзіць бустарную дозу. Ці ўсім мэтазгодна гэта рабіць? На сёння ёсць дакладная доказная база, якая сведчыць аб тым, што гэта мэтазгодна рабіць асобам са зніжаным імунітэтам, асобам, якія прымаюць які-небудзь лекавы прэпарат, што зніжае імунны адказ, з анкалагічнымі захворваннямі, ВІЧ-інфекцыяй", - сказала Ірына Глінская.

Яна растлумачыла: увядзенне павінна быць аднаразовым. Выкарыстоўваць можна як "Спадарожнік V", так і вакцыну кітайскай вытворчасці. Пры гэтым у якасці бустарнай дозы таксама можа выступіць прышчэпка "Спадарожнік Лайт" - аналаг першага кампанента вакцыны "Спадарожнік V". "Гэта значыць, прынцыповых адрозненняў, якой вакцынай праводзіць увядзенне бустарнай дозы, няма", - адзначыла яна.

Як паведамлялася, СААЗ рэкамендуе ўвесці трэцюю дозу вакцыны супраць COVID-19 людзям з цяжкім імунадэфіцытам. Паводле слоў тэхнічнага спецыяліста аддзела вакцынакіруемых захворванняў і імунізацыі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Людмілы Мосінай, цяпер СААЗ лічыць, што няма падстаў для рэвакцынацыі, але гэта пытанне ўвесь час разглядаецца. У пачатку лістапада будзе наступная нарада стратэгічнай кансультацыйнай групы. Яшчэ раз будуць разгледжаны ўсе апошнія даныя. Калі будзе неабходнасць, СААЗ будзе карэкціраваць свае рэкамендацыі. "Цяпер мы рэкамендуем трэцюю дозу, але не рэвакцынацыю, а як частка першаснай вакцынацыі, людзям, у якіх цяжкі імунадэфіцыт", - сказала ў час вэбінара "СМІ супраць COVID-19" Людміла Мосіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі