Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2020, 16:57

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-верасні павялічыўся на 5,7 працэнта

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-верасні ўведзена ў эксплуатацыю 2,75 млн кв.м жылля. Гэта на 5,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 32 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 56,2 тыс. кв.м, або 38,4 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.

З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 798,5 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 845,6 тыс. кв.м, або 30,7 працэнта ўводу па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі