ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2020, 11:50

Увядзенне поўнай платы за ацяпленне і газ для не занятых у эканоміцы пераносіцца на 1 мая 2021 года

Фота з архіва
Фота з архіва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне поўнай платы за ацяпленне і газ для працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, пераносіцца на 1 мая 2021 года. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 23 красавіка 2020 года нумар 252 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Газазабеспячэнне, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, і цеплазабеспячэнне з 1 мая 2021 года будуць аплачвацца па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне гэтых паслуг.

Раней увядзенне аплаты па поўных тарыфах было прадугледжана з 1 мая бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі