Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2020, 18:07

Уведзена забарона на перасячэнне кітайска-расійскай граніцы ў наземных пунктах пропуску

6 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Грамадзянам трэціх краін, уключаючы беларусаў, забаронена перасякаць кітайска-расійскую граніцу ў наземных пунктах пропуску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Пекіне.

"У адпаведнасці ў паведамленнем Міністэрства замежных спраў КНР ад 6 красавіка ўведзена часовая забарона на перасячэнне кітайскай граніцы грамадзянамі трэціх краін у наземных пунктах пропуску. Гэта значыць грамадзяне Беларусі не маюць магчымасці перасекчы кітайска-расійскую граніцу ў наземных пунктах пропуску", - расказалі ў беларускай загранустанове.

"Рэгіянальныя ўлады Кітая дэцэнтралізавана прымяняюць меры па змяшчэнні на 14-дзённы каранцін кітайскіх і замежных грамадзян, якія прыбылі ў КНР з краін з высокім узроўнем эпідэміялагічнай пагрозы або наведвалі на працягу 14 дзён такія краіны. Рашэнне прымаецца мясцовымі ўрадамі ў залежнасці ад штодзённага змянення эпідэміялагічнай сітуацыі ў замежных дзяржавах", - адзначылі ў пасольстве.

Пасля прылёту ў КНР на 14-дзённы каранцін могуць быць змешчаны тыя, у каго выяўлены сімптомы вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, а таксама асобы, якія кантактавалі з такімі грамадзянамі ў час палёту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі