5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нам важна не проста яшчэ раз ушанаваць памяць герояў, але і самім усвядоміць веліч іх подзвігу. Аб гэтым заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка ў час парламенцкіх чытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На папярэдніх чытаннях парламентарыі абмеркавалі вытокі мужнасці і гераізму савецкага чалавека, пастараліся раскрыць важнейшыя старонкі партызанскага руху і падпольнай барацьбы ў Беларусі. Чарговыя чытанні прысвечаны творчасці пісьменнікаў-франтавікоў, якая знаходзіла гарачы водгук у сэрцах савецкіх воінаў і працаўнікоў тылу, натхняла на гераічныя ўчынкі, усяляла ўпэўненасць у Перамозе. Тэма сённяшніх парламенцкіх чытанняў - вызваленне краін Усходняй Еўропы ад нацызму.

"У гэтыя майскія дні нам важна не проста яшчэ раз ушанаваць памяць герояў, але і самім усвядоміць веліч іх подзвігу. І гэты подзвіг шмат у чым быў звязаны з інфармацыйнай вайной, якая суправаджала непасрэдна баявыя дзеянні. Журналісты, літаратары знаходзіліся таксама на перадавой у час баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны. Многія творы нарадзіліся ў той час. Сучаснікі, беларускія паэты, празаікі таксама ўдзяляюць гэтаму пытанню вельмі вялікую ўвагу. Сённяшнія парламенцкія чытанні, якія прайшлі ў Авальнай зале, гэта яшчэ раз прадэманстравалі. Вельмі важна, каб гэтыя творы даходзілі да нашай моладзі. Сёння ў Авальнай зале прысутнічалі таксама прадстаўнікі Маладзёжнага парламента Палаты прадстаўнікоў", - адзначыў Валянцін Семяняка.

Трэба несці мастацкае слова ў народ, каб яно абуджала сэрцы, у новых гранях апісвала вялікі подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, падкрэсліў парламентарый.

"Інфармацыйная вайна супраць нашай краіны вядзецца і цяпер. І мы павінны процістаяць ёй усімі сродкамі, у тым ліку мастацкімі. Гэтыя парламенцкія чытанні - уклад у такую барацьбу. Яны дапамогуць усім нам, асабліва маладому пакаленню, яшчэ раз усвядоміць найвялікшы подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, велічыню мужнасці савецкіх салдат, якую яны праявілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў Валянцін Семяняка.-0-
Фота Мікалая Пятрова