Як школы, каледжы, ВНУ і прадпрыемствы дапамагаюць маладым людзям усвядомлена спыняць свой выбар на прафесіі, якая даспадобы, самі пры гэтым падбіраючы сабе будучых абітурыентаў і работнікаў, расказалі ўдзельнікі круглага стала "Прафарыентацыя: паспяховая будучыня чалавека і залог паспяховага развіцця эканомікі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
"Важна ўзмацніць супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і заказчыкамі кадраў"
Сяргей Пішчоў, начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі:
"На сайце abiturient.by, які ў гэтым годзе прайшоў значнае абнаўленне, абітурыенты могуць знайсці каталог беларускіх ВНУ, спіс спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка, пералік уступных іспытаў для выбару прафесіі. Зручных і карысных опцый там шмат. Напрыклад, так званы калькулятар абітурыента: пазначаеце прадметы, па якіх плануеце прадаставіць сертыфікаты ЦЭ або ЦТ, уводзіце суму вынікаў трох уступных іспытаў і сярэдні бал дакумента аб адукацыі, затым ацэньваеце свае магчымасці для паступлення ў выбраную ВНУ з улікам прыёмнай кампаніі 2023 года.
Такую інфармацыю для паступаючых у каледжы можна знайсці на сайце Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, а таксама на інтэрнэт-рэсурсах устаноў адукацыі.
Трэба адзначыць, што ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі праводзяць вялікую прафарыентацыйную работу ў рамках навучання старшакласнікаў у профільных класах прафесійнай накіраванасці: педагагічных, спартыўных, аграрных, ваенна-патрыятычных. Вучні ўсіх гэтых профільных класаў яшчэ ў школе вывучаюць факультатыўны вучэбны прадмет "Увядзенне ў прафесію", дзе больш глыбока і дэталёва разглядаюць асаблівасці будучай прафесіі. Адзін з паказчыкаў паспяховай дзейнасці такіх класаў: у педагагічныя ўніверсітэты паступае значная колькасць выпускнікоў класаў педагагічнай накіраванасці, высокаматываваных маладых людзей, якія становяцца аднымі з лепшых студэнтаў.
У мінулым годзе вядучы тэхнічны ўніверсітэт краіны - БНТУ - у супрацоўніцтве з іншымі ВНУ распрацаваў факультатыўны курс па інжынерных класах.
Таксама набірае абароты траекторыя паступлення абітурыентаў у ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Гэта значыць, што прадпрыемства-заказчык праводзіць эфектыўную прафарыентацыю, бачыць свайго будучага работніка на стадыі заключэння з ім мэтавага дагавора. А студэнт-мэтавік узаемадзейнічае з будучым работадаўцам у час праходжання вучэбных і вытворчых практык, выканання дыпломнага праектавання і гэтак далей. Такім чынам, адбываецца індывідуалізацыя адукацыйнага працэсу. Студэнт, навучаючыся ў ВНУ, адаптуецца да ўмоў працы на прадпрыемстве, з якім заключыў дагавор.
Прафарыентацыйная работа, якую праводзяць школы, каледжы, ВНУ, прадпрыемствы-заказчыкі кадраў, вельмі эфектыўная. Важна ўзмацняць супрацоўніцтва паміж імі. Паколькі ад арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці ў многім залежыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны".
"Інфармацыя па прафарыентацыі - у адкрытым доступе"
Аляксандра Пятрова, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі:
"Прафарыентацыйная работа ахоплівае ўсю сістэму адукацыі і ідзе бесперапынна. Мы яшчэ не скончылі прыёмную кампанію - 2024 ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а ўжо наладжваем сувязі з заказчыкамі кадраў, каб забяспечыць заяўкі на мэтавую падрыхтоўку на наступны год, сфарміраваць кантрольныя лічбы прыёму - 2025.
Каледжы праводзяць прафарыентацыйныя мерапрыемствы ва ўзаемадзеянні з установамі агульнай сярэдняй адукацыі і заказчыкамі кадраў. Нашы прадпрыемствы любяць запрашаць да сябе ў цэхі школьнікаў, каб паказаць ім абсталяванне, вытворчы працэс, умовы працы. Напрыклад, у Лідскім раёне ўжо не першы год рэалізуецца прафарыентацый праект "#Экономика. Личность. Будущее": школьнікі знаёмяцца з вытворчым патэнцыялам свайго рэгіёна, даведваюцца, дзе працуюць іх бацькі, суседзі, атрымліваюць інфармацыю аб запатрабаваных у сваім раёне спецыяльнасцях. Старшакласнікі ў час сустрэчы з кіраўнікамі заводаў і арганізацый даведваюцца аб нюансах розных прафесій, умовах працы, заработнай плаце.
Хачу адзначыць, што сёння любая інфармацыя, у тым ліку па прафарыентацыі, у адкрытым доступе, яна ўсюды - у СМІ, на сайтах, у сацсетках. Трэба толькі яе вывучыць і прааналізаваць. На сайце Рэспубліканскага інстытута прафадукацыі размешчана электронная сістэма ПрофіТэст, а на сайце Мінпрацы - інфармацыйная сістэма "Крок у прафесію". Там абітурыенты могуць прайсці тэсты і даведацца не толькі якія віды дзейнасці ім максімальна падыходзяць, але і дзе іх можна атрымаць.
Сёння на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі выпускнік атрымлівае дыплом з кваліфікацыяй спецыяліста, плюс яшчэ адно-два пасведчанні з рабочымі прафесіямі. Гэта дае магчымасць прадпрыемствам даволі гібка падыходзіць да вызначэння сферы дзейнасці маладога спецыяліста.
Каб стаць паспяховым, абітурыенту важна ўзважыць свае магчымасці, схільнасці да розных заняткаў, запатрабаванасць выбранай прафесіі на рынку працы, перспектывы далейшага развіцця ў ёй. Ад якасці гэтага аналізу залежыць траекторыя кар'ернага росту маладога чалавека, яго прафесійная і асобасная паспяховасць. Пры гэтым агульнасусветная тэндэнцыя такая, што чалавек у час хутка зменлівых тэхналогій павінен быць гатовы ў любым узросце набываць новыя веды, навыкі, каб увесь час заставацца ў трэндзе. Без гэтага цяпер немагчыма рэалізавацца ні ў адной прафесіі".
"Профільныя класы - гэта цесная інтэграцыя ВНУ і школы"
Юрый Нікалайчык, прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта:
"У 2023-2024 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўпершыню былі адкрыты інжынерныя класы - усяго каля 240. У іх навучаецца больш як 2,5 тыс. вучняў. Папулярнасць такіх класаў расце, заключаюцца новыя дагаворы аб супрацоўніцтве са школамі.
Наша ВНУ як каардынатар дзейнасці такіх класаў распрацавала факультатыўны курс "У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію" для старшакласнікаў. Таксама арганізуем для іх шмат мерапрыемстваў - сустрэчы, майстар-класы, конкурсы, дні адкрытых дзвярэй. На сваіх факультэтах і ў вучэбных лабараторыях праводзім заняткі, знаёмім з асаблівасцямі і спецыфікай інжынерных прафесій.
Профільныя класы - гэта ранняя прафарыентацыя, больш цесная інтэграцыя ВНУ і школы. Прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта актыўна ўзаемадзейнічае з настаўнікамі, аказвае ім метадычную падтрымку. Праграмы навучання ў школах максімальна збліжаюцца з ідэалогіяй падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ. Спадзяёмся, праз інжынерныя класы нам удасца адшукаць больш здольных да гэтага віду дзейнасці школьнікаў і яшчэ мацней заматываваць іх на атрыманне вышэйшай адукацыі ў галіне інжынерыі.
У наступным годзе ўпершыню да нас прыйдуць выпускнікі гэтых класаў як абітурыенты. У час анкетавання яны пацвярджаюць, што задаволены выбраным профілем і разглядаюць яго ў якасці будучай прафесіі.
Хачу адзначыць, што ва ўніверсітэтах, у прыватнасці ў БНТУ, мяняецца працэс падрыхтоўкі спецыялістаў. Ён дынамічны і адпавядае сённяшнім рэаліям, што пацвярджаецца запатрабаванасцю нашых спецыялістаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. А таксама сведчыць аб тым, што якасць адукацыі ў нашай краіне - адна з лепшых у свеце.
Сённяшнім школьнікам прадастаўлены вялікі аб'ём інфармацыі па прафесіях, установах адукацыі, дзе іх можна атрымаць, па прадпрыемствах, з якімі яны могуць заключыць мэтавы дагавор, а затым працаўладкавацца. Напэўна, у ім можна заблытацца, але мы гатовы дапамагчы зрабіць прафесійны выбар правільна і ўсвядомлена".
"Прафарыентацыю праводзім для трох зацікаўленых бакоў"
Арцём Рыбак, дырэктар філіяла "Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе" ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі":
"Прафарыентацыю праводзім для трох зацікаўленых бакоў: абітурыентаў, іх законных прадстаўнікоў і школ. Маладыя людзі шмат часу праводзяць у сацсетках, таму і мы ўсё больш уваходзім туды: у TikTok, Instagram, УКантакце размяшчаем прафарыентацыйныя ролікі, анансуем мерапрыемствы, дзелімся поспехамі нашых студэнтаў на конкурсах прафесійнага майстэрства як у Беларусі, так і ў Расіі.
Для бацькоў даём інфармацыю праз друкаваныя СМІ, тэлеканалы навін, сайты.
Дні адкрытых дзвярэй праводзім цэнтралізавана. Як у рамках шостага школьнага дня, так і ў будні любы абітурыент сам або з бацькамі, класным кіраўніком можа прыйсці да нас у каледж, і яго абавязкова сустрэнуць, усё пакажуць і раскажуць.
Чатыры гады таму мы адкрылі кабінет маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, прафарыентацыі і самападрыхтоўкі пры падтрымцы нашых базавых прадпрыемстваў. У ім размешчаны плакаты, інфармацыйныя стэнды, буклеты пра беларускія заводы і холдынгі. Там жа юнакі і дзяўчаты могуць прайсці анлайн тэсціраванне ў праграме ПрофіТэст, каб вызначыцца з напрамкам сваёй дзейнасці.
Сумесна са школамі ўдзельнічаем у кірмашах вакансій, мэтавай падрыхтоўкі. У час дзяржаўных свят на вуліцах горада, у парку Горкага робім тэматычную выстаўку каледжа і, вядома, праводзім прафарыентацыю.
Не трэба забываць і аб такім папулярным сродку інфармавання, як сарафаннае радыё, калі перадаецца з пакалення ў пакаленне, ад чалавека да чалавека меркаванне аб той ці іншай установе адукацыі. У 2023-м наш каледж адзначыў 40-годдзе. Апошнія чатыры гады назіраем, што каля 10 працэнтаў абітурыентаў, якія паступілі да нас або падалі дакументы, - гэта дзеці нашых выпускнікоў.
Я сам скончыў наш каледж у 2008 годзе. Атрымаў рабочыя прафесіі - токар, фрэзероўшчык, аператар станкоў з ПК, наладчык станкоў і маніпулятараў з ПК. Завочна скончыў БНТУ, потым прайшоў перападрыхтоўку ў РІПА на менеджара ў сферы адукацыі. Усе атрыманыя прафесіі неабходны мне для правільнага і дакладнага кіравання каледжам, разумення, куды рухаецца наша прамысловая галіна.
Лічу самай паспяховай мадэллю адукацыі для маладых людзей - школу, каледж, ВНУ. Наш каледж у топе ў абітурыентаў, конкурс балаў на асобныя спецыяльнасці даходзіць да 9 па 10-бальнай сістэме".
"Прапануем навучэнцам прайсці своеасаблівую прафесійную пробу"
Галіна Кашпур, метадыст гімназіі нумар 7 г. Мінска імя В.І. Лівенцава:
"У сістэме сярэдняй агульнай адукацыі кожная трэцяя субота - прафарыентацыйная. У навучальным годзе іх дзевяць, і ўся работа пабудавана з улікам інтарэсаў і схільнасцей дзяцей. Прафарыентацыйная сістэма ў нас у краіне дзейнічае вельмі добра, нарматыўная база - цудоўная: там прапісаны задачы і тое, як іх можна рэалізаваць. Выбірай форму работы для сябе і правільна дзейнічай - усё абавязкова атрымаецца.
Галоўнае, на мой погляд, - забяспечыць дзіцяці самастойны выбар будучай прафесіі. Падкрэсліваю, не ўстановы адукацыі - каледжа або ВНУ, а менавіта той дзейнасці, якой ён будзе займацца 8 гадзін на працягу 5 рабочых дзён. Каб у маладога чалавека сфарміравалася правільнае ўяўленне аб прафесіі, мы прапануем яму прайсці своеасаблівую прафесійную пробу "Velfie з прафесіяй". Юнакі і дзяўчаты павінны самастойна або з дапамогай дарослага знайсці прадпрыемства або арганізацыю, дзе працуюць людзі цікавай ім прафесіі, і правесці з імі інтэрв'ю. Важна распытаць не толькі аб асаблівасцях працоўнай дзейнасці, якія ляжаць на паверхні, але і даведацца аб падводных камянях. Чаму? Нярэдка ва ўяўленні старэйшага падлетка будучая прафдзейнасць уяўляецца выключна як карцінка з рэкламнага шчыта, а з размоў са знаёмымі, уласнага вопыту выхопліваюцца станоўчыя моманты, якія пацвярджаюць правільнасць выбару. Але не варта пры выбары прафесіі надзяваць ружовыя акуляры. Здаецца, што стаматолаг - гэта чалавек, у якога асобны кабінет з кандыцыянерам, ён працуе на сучасным абсталяванні, атрымлівае высокую зарплату. Але мала хто задае сабе пры гэтым пытанні: ці гатовы я кожны дзень сутыкацца з асаблівасцямі арганізма чалавека, якія не заўсёды нават знешне прыемныя?
Прафарыентацыйную работу мы пачынаем праводзіць з малодшымі школьнікамі. Для іх "Velfie з прафесіяй" - невялікі, да 10 мінут, відэаролік. Вітаецца, калі ён створаны вучнем у садружнасці з законнымі прадстаўнікамі, членамі сям'і.
Інфармацыю пра любую прафесію можна знайсці ўсюды. Школьнікам трэба проста не ленавацца, вывучыць яе. І галоўнае - вучыцца браць адказнасць на сябе за свой выбар, за ўзровень свайго прафесіяналізму ў будучым".
Святлана КІРСАНАВА,
фота - Хрысціна АКСЁНАВА,
Надзея КАСЦЕЦКАЯ,
газета "7 дней".-0-