Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2024, 17:09

Уступная кампанія пачалася ў ліцэях Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ліцэях Беларусі пачалася ўступная кампанія. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

У краіне функцыянуе 20 такіх устаноў адукацыі. Для залічэння ў 10-ы клас ліцэяў школьнікам неабходна прайсці конкурсныя іспыты па двух вучэбных прадметах, якія яны плануюць вывучаць на павышаным узроўні.

"Ажыўлена сёння, напрыклад, у Мазырскім дзяржаўным абласным ліцэі. У новым навучальным годзе ён папоўніцца 144 навучэнцамі. На гэтыя месцы прэтэндуюць 215 чалавек. Сярэдні конкурс склаў 1,5 чалавека на месца. Правам здаваць уступныя іспыты для паступлення адразу па двух профілях скарыстаўся 61 абітурыент. Самы высокі конкурс - у профільны клас з вывучэннем на павышаным узроўні матэматыкі і замежнай мовы - 2,6 чалавека на месца", - праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі