Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 28 кастрычніка 2025 года №112 "Аб зацвярджэнні ветэрынарна-санітарных правіл для арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па забоі сельскагаспадарчых жывёл і птушкі, перапрацоўцы мяса, мяса птушкі і яек" уступіла ў сілу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Правілы ўстанаўліваюць абавязковыя для выканання патрабаванні да бяспекі работ і паслуг, звязаных з вытворчасцю, захоўваннем, перапрацоўкай і перамяшчэннем прадуктаў жывёльнага паходжання, атрыманых пры забоі сельскагаспадарчых жывёл і птушкі, перапрацоўцы мяса, мяса птушкі і яек.
Ветэрынарна-санітарнымі правіламі вызначаны патрабаванні да забою сельскагаспадарчых жывёл, арганізацый, якія ажыццяўляюць забой птушкі, мясаперапрацоўчай вытворчасці, працэсаў перапрацоўкі яек і вытворчасці прадукцыі для кармавых і тэхнічных мэт, вытворчасці харчовага альбуміну, бялковай пасты і сухой бялковай сумесі, харчовага жывёльнага тлушчу, сыравіны, дапаможных матэрыялаў, упакоўкі, тэхналагічнага абсталявання, посуду, тары і інвентару, захоўвання, водпуску і транспарціроўкі і інш.
Таксама правіламі ўстаноўлена перыядычнасць даследаванняў і нарматыўныя паказчыкі пры кантролі санітарнага стану арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па забоі сельскагаспадарчых жывёл і птушкі, перапрацоўцы мяса, мяса птушкі і яек.
Поўны спіс патрабаванняў можна знайсці на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.-0-