Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2023, 13:04

Уступіла ў сілу пагадненне аб супрацоўніцтве кампетэнтных органаў краін АДКБ

27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Уступіла ў сілу пагадненне па пытаннях юрысдыкцыі і аказання прававой дапамогі па справах, звязаных з часовым знаходжаннем фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі на тэрыторыях дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое было падпісана членамі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ 16 верасня 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"На аснове гэтага дакумента будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў АДКБ: ваеннай паліцыі, ваеннага следства, ваеннай пракуратуры, ваенных судоў (трыбуналаў) - па крымінальных і адміністрацыйных справах у адносінах да асоб, якія ўваходзяць у склад фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі", - растлумачыў прэс-сакратар.

"Міжнародны дагавор ратыфікаваны ў Рэспубліцы Беларусь, Кыргызскай Рэспубліцы, Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Таджыкістан і ўступіў у сілу для названых дзяржаў 24 сакавіка 2023 года", - дадаў Уладзімір Зайнетдзінаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі