ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 19:55

Устаноўлены факты дачынення штаба экс-кіраўніка Белгазпрамбанка да беспарадкаў

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены факты, якія пацвярджаюць дачыненне прадстаўнікоў штаба экс-кіраўніка Белгазпрамбанка да масавых беспарадкаў у краіне. Такая інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Устаноўлена мноства фактаў, якія пацвярджаюць, што прадстаўнікі штаба экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі ажыццяўлялі арганізацыю, каардынацыю і фінансаванне масавых беспарадкаў у Беларусі, а таксама правакавалі іх удзельнікаў на агрэсіўнае процідзеянне органам правапарадку", - паведамілі ў выпуску навін тэлеканала.

Як адзначылі ў эфіры "Беларусь 1", на гэты раз праведзеныя ноччу беспарадкі былі менш масавымі. Тым не менш, некаторыя ўдзельнікі несанкцыянаваных акцый былі настроены па-баявому, і, як адзначаюць праваахоўнікі, іх дзеянні зладжана каардынаваліся. Сярод затрыманых шмат раней судзімых. Некаторыя старонкі іх біяграфіі можна лёгка прачытаць па татуіроўках на целе. Іншыя факты выклалі самі ўдзельнікі беспарадкаў. Пры вобыску сярод асабістых рэчаў у іх былі знойдзены радыёстанцыі, нажы, ломікі і дубінкі. Як адзначылі праваахоўнікі, сярод затрыманых ёсць грамадзяне Расіі, Украіны і Польшчы. Адзначаецца, што самая агрэсіўная група сканцэнтравалася ў сталічным мікрараёне Серабранка.

У той жа час правяраецца інфармацыя аб магчымым подкупе ўдзельнікаў акцый. Адзін з падазроных, так званы касір, затрыманы ў Мінску каля гандлёвага цэнта "Дана Мол" з вялікай сумай грошай - каля $10 тыс. Пры затрыманні мужчына аказаў актыўнае супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў, аднаму зламаў нос. Паведамляецца, што раней ён быў судзімы за незаконны абарот псіхатропаў.

Як канстатавалі ў МУС, беспарадкі, якія прайшлі ноччу, хоць і страцілі масавасць, аднак узровень агрэсіі застаецца вельмі высокім у адносінах да праваахоўнікаў. Так, у Магілёве некалькі хлопцаў учынілі бойку з АМАПам. Спартыўнага выгляду мужчыны, якія валодаюць навыкамі адзінаборстваў, мэтанакіравана справакавалі бойку.

Як паведамляе МУС, за два дні на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў учынена восем наўмысных наездаў аўтамабілямі. Прэцэдэнт быў створаны ў Мінску, затым хваля аналагічных актаў пракацілася па краіне, у тым ліку Жодзіне і Баранавічах. Таксама ў Баранавічах зафіксаваны спробы падпаліць гандлёвыя кіёскі. У горадзе знайшлі машыну з пустымі бутэлькамі і ўжо гатовым кактэйлем Молатава. Аўтамабіль канфіскаваны. У яго салоне таксама знойдзены два кідальныя нажы, пластыкавая бутэлька з растваральнікам, балаклава, закрытая анучай шкляная бутэлька з неўстаноўленай хімічнай вадкасцю, пустыя шкляныя бутэлькі, анучы, прамочаныя гаручым. Адносна гаспадара аўтамабіля ўзбуджана крымінальная справа.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ужо затрыманы чацвёра каардынатараў масавых акцый, праведзеных напярэдадні. Вядома, што асноўны фігурант - мінчанін, які спецыяльна зняў нумар на 17-м паверсе гасцініцы "Беларусь", адкуль каардынаваў акцыі і кіраваў дзеяннямі паплечнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі