Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2022, 13:26

Ускладанне кветак да манумента Перамогі адкрыла серыю мерапрыемстваў да 100-годдзя піянерыі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары і актывісты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі сёння ўрачыста ўсклалі кветкі да манумента Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія адкрыла серыю святочных мерапрыемстваў да 100-годдзя піянерскага руху, а таксама стала сімвалам памяці аб дзецях, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб піянерах-героях і тых, хто працаваў у тыле.

Пад суправаджэнне ваеннага аркестра рота ганаровай варты ўсклала вянок да манумента Перамогі, а прадстаўнікі дзіцячай і дарослай палат Цэнтральнага савета БРПА, ветэраны піянерскага руху ўсклалі гваздзікі.

"Піянеры выхоўваюцца на тых жа ідэалах, прынцыпах і традыцыях, якія былі некалі. Яны адлюстраваны ў нашым дэвізе: "Да спраў на карысць Радзіме, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!" Форма работы з сучаснымі дзецьмі адрозніваецца ад той, што была 10, 15 і 30 гадоў таму, але змястоўная частка па грамадзянска-патрыятычным, экалагічным выхаванні, цімураўскі рух засталіся ў аснове нашай дзейнасці", - расказала старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

Паводле слоў старшыні, выхаванне піянерыі ідзе ў нагу з часам. "Слаўныя справы і візітныя карткі сучаснай піянерыі, такія як гульня "Зарніца", цімураўскі рух, краязнаўчыя праекты "Пазнай Беларусь" вельмі добра спалучаюцца з такімі ж сучаснымі візітнымі карткамі, як анлайн-праект "Клёвыя канікулы", анлайн-змены ў групе "УКантакце" і нават намінацыя нашага фестывалю "Аганёк запрашае сяброў" - "Трэнд TikToka: ура патрыятызм!" Таму мы стараемся злучыць і традыцыі, і сучаснасць", - падзялілася Аляксандра Ганчарова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі