Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2025, 14:37

Усходазнавец: Іран у канфлікце з Ізраілем стараецца прытрымлівацца правіл вядзення вайны

 

Фота SNN
Фота SNN
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран у канфлікце з Ізраілем стараецца прытрымлівацца правіл вядзення вайны. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказала расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян.

Усходазнавец звярнула ўвагу, што ў Ізраілі закрыта ўся інфармацыя аб атаках Ірана. Тым, хто здымае наступствы ўдараў па інфраструктуры Ізраіля, пагражаюць арыштамі за любую публікацыю фота або відэа. "У Хайфе ёсць загад не адкрываць вокны і не хадзіць па вуліцах. Таму я не ведаю, ці сапраўды паражоны хімічныя вытворчасці, у тым ліку аміячныя ў Хайфе. Але такі факт мае месца", - сказала Карынэ Геваргян.

Як адзначыла ўсходазнавец, Іран загадзя аб'явіў аб тым, што будзе наносіць удары выключна па ваенных аб'ектах: "Значыць, усё ж такі яны стараюцца прытрымлівацца правіл вядзення вайны. Іншая справа, што ў Ізраілі ваенныя аб'екты сапраўды размешчаны сярод жылых кварталаў. Не ўсе яны вынесены за межы".

На яе думку, задача іранцаў заключаецца ў тым, каб абясточыць цэнтр ядзерных даследаванняў і вытворчасцей. Акрамя таго, была знішчана электрастанцыя ў Хайфе, якая абслугоўвае порт. Такім чынам, Ізраілю будзе цяжка атрымліваць вуглевадароды.

"Іранцы сапраўды не трацяць свае снарады на тое, каб біць па жылых кварталах і сеяць паніку сярод мірнага насельніцтва. Навошта на гэта траціцца? Тым больш гэта ў канчатковым выніку некалі будзе пакарана. Усё роўна разбор будзе. Я думаю, яны аб гэтым задумаліся", - лічыць Карынэ Геваргян.

Акрамя таго, дадала ўходазнавец, Ірану, мяркуючы па ўсім, удалося правесці кібератаку на ізраільскі "Жалезны купал". У выніку ракеты "Жалезнага купала" нацэліліся на ўласныя тэрыторыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі