Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2024, 12:00

Усебеларуская мінута маўчання прайшла па ўсёй краіне

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская мінута маўчання, паведамляе БЕЛТА.

Мы ўспомнілі тых, хто пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў і цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу.

22 чэрвеня ў Беларусі - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Беларусы памятаюць усіх, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, хто выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнай будучыні для тых, хто цяпер жыве.-0-

Усебеларуская мінута маўчання ў Віцебску

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі