22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская мінута маўчання, паведамляе БЕЛТА.
Мы ўспомнілі тых, хто пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў і цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу.
22 чэрвеня ў Беларусі - Дзень усенароднай памяці
ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Беларусы памятаюць
усіх, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі
чалавецтва, хто выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнай будучыні для тых, хто
цяпер жыве.-0-
Усебеларуская мінута маўчання ў Віцебску
Фота Аляксандра Хітрова