ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 кастрычніка 2020, 11:42

Усе ўдзельнікі выпрабаванняў вакцыны "Спадарожнік V" у Беларусі адчуваюць сябе здавальняюча

Фота з архіва
Фота з архіва

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе беларускія ўдзельнікі пострэгістрацыйных даследаванняў расійскай вакцыны супраць каранавіруса "Спадарожнік V", якія атрымалі першы кампанент прэпарата, адчуваюць сябе здавальняюча. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.

"Усяго скрынінг прайшлі 109 пацыентаў, вакцынаваны 100 чалавек", - гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым удакладняецца, што дзевяць пацыентаў не прайшлі скрынінг па розных прычынах: з-за станоўчых аналізаў на COVID-19 (у тым ліку наяўнасці антыцел), павышанай тэмпературы на момант рандамізацыі і г.д.

У даследаваннях удзельнічаюць мінскія паліклінікі нумар 4 (уключана 20 пацыентаў), нумар 5 (20 пацыентаў), нумар 14 (28 пацыентаў), нумар 28 (32 пацыенты).

Праз 21 дзень пасля першага ўвядзення прэпарата добраахвотнікі атрымаюць другі кампанент.

Усе ўдзельнікі назіраюцца на працягу 180 дзён з моманту першай вакцынацыі. Спецыялісты ацэньваюць эпідэміялагічную эфектыўнасць, імунагеннасць і бяспеку вакцыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі