Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2021, 17:29

Усе сістэмы бяспекі ў беларускіх установах адукацыі спраўныя - МНС

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе сістэмы бяспекі ў беларускіх установах адукацыі спраўныя, заявіў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзмітрый Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа па праверцы ўстаноў адукацыі ў нас вядзецца круглы год. Гэта работа дае магчымасць на ранняй стадыі выяўляць пэўныя парушэнні, аператыўна прапаноўваць іх устараненне, прапаноўваць варыятыўнасць устаранення, каб з найменшымі затратамі, калі гэта неабходна, гэтыя парушэнні ліквідаваць. Канстатую, што ўсе сістэмы бяспекі перад пачаткам навучальнага года ў нашай краіне спраўныя", - адзначыў Дзмітрый Турчын.

Паводле яго слоў, за гэты год праведзена больш за 6 тыс. наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў у дзіцячых дашкольных установах, установах сярэдняй адукацыі, сярэдніх спецыяльных установах, вышэйшых установах, а таксама інтэрнатах пры іх. "Як правіла, усе парушэнні, што выяўляюцца органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду, устараняюцца пры правядзенні таго ці іншага нагляднага мерапрыемства. Таму штогод бяспека ўстаноў адукацыі становіцца на ступень вышэйшай. Да таго ж мы цяпер бачым, што якіх-небудзь асаблівых капітальных укладанняў у забеспячэнне пажарнай бяспекі ўстановы не патрабуюць. Самае галоўнае - гэта павышэнне ўнутрыведамаснага кантролю і захаванне таго, што цяпер ёсць, а таксама падрыхтоўка інжынерна-тэхнічнага, педагагічнага персаналу да тых ці іншых дзеянняў у выпадку ЧП для правільных паводзін у такой сітуацыі", - расказаў начальнік.

Ён адзначыў, што выяўляемыя парушэнні аператыўна ўстараняюцца. "Звычайна мы звяртаем асаблівую ўвагу на працаздольнасць, спраўнасць сістэм пажарнай аўтаматыкі. Ёсць сістэмы пажарнай аўтаматыкі, сістэмы апавяшчэння аб пажары, якія эксплуатуюцца даволі працяглы перыяд, і пры выхадзе аднаго з састаўных элементаў са строю сістэма з'яўляецца ўжо няспраўнай. У такіх выпадках мы не гаворым аб тым, што ўсё татальна зламалася - часта патрабуецца ад некалькіх гадзін да тыдня для таго, каб прывесці абсталяванне ў спраўны стан", - прадоўжыў Дзмітрый Турчын.

Для растлумачэння правіл бяспекі МНС круглы год працуе з дзецьмі і моладдзю. "У прышкольных летніх лагерах мы праводзілі розныя акцыі, працуем з дзецьмі для падрыхтоўкі іх да навучальнага сезона. Да канца бягучага года ў нас таксама запланаваны шэраг акцый з установамі адукацыі. Гэта "У цэнтры ўвагі дзеці", "Моладзь за бяспеку", "Не марнуй сваё жыццё". А 1 верасня акрамя Дня ведаў у краіне будзе праходзіць Адзіны дзень бяспекі, у рамках якога нашы работнікі будуць сустракацца з дзецьмі ва ўстановах адукацыі для таго, каб правесці заняткі па адпрацоўцы планаў эвакуацыі", - дадаў начальнік.

Намеснік начальніка дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Андрэй Кончык расказаў, што пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку навучальнага года вялікая ўвага ўдзяляецца ацяпляльным сістэмам. "Цеплакрыніцы, якія ацяпляюць установы адукацыі, знаходзяцца ў населеных пунктах і часта ацяпляюць не толькі школы, дзіцячыя сады, але і жылыя дамы, аптэкі, магазіны. Такіх у краіне каля 500. Непасрэдна ў Міністэрства адукацыі ёсць 30 кацельняў, якія ацяпляюць менавіта ўстановы адукацыі, і яны падрыхтаваны ўжо да ацяпляльнага сезона і навучальнага года", - падкрэсліў ён.

"Вядома, ёсць пытанні і па ацяпляльным абсталяванні, паколькі яно таксама мае нейкія пэўныя тэрміны эксплуатацыі. У гэтым выпадку 57 катлоў ужо эксплуатуецца больш за 15 гадоў, але з боку Дзяржпрамнагляду заўсёды ўдзяляецца такому абсталяванню асаблівая ўвага. Яно ўсё прайшло абследаванне экспертамі Дзяржпрамнагляду або іншых спецыялізаваных арганізацый. У такім абсталяванні ў абавязковым парадку правяраецца і замяраецца таўшчыня сценак, наяўнасць адкладаў, работа аўтаматыкі, якая ў абавязковым парадку прысутнічае", - звярнуў увагу Андрэй Кончык.

Паводле яго слоў, усе мерапрыемствы, агучаныя работнікамі Дзяржпрамнагляду прапановы па паляпшэнні работы абсталявання заўсёды прымаюцца кіраўніцтвам аб'екта і выконваюцца на даволі высокім узроўні. "Таму з боку прамысловай бяспекі ва ўстановах адукацыі праблем у бягучым годзе няма, ды і за апошнія 10 гадоў аварый і нейкіх інцыдэнтаў з ацяпляльным абсталяваннем не было дапушчана", - сказаў на заканчэнне намеснік начальніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі