Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2018, 18:40

Усе школы Мінска з верасня пяройдуць на нарматыўнае фінансаванне

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікамі праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання з верасня 2018 года стануць усе школы Мінска, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама па выніках калегіі камітэта.

З 2020 года да праекта далучацца і ўстановы дашкольнай адукацыі. "Аб'ём сродкаў на функцыянаванне ўстаноў будзе залежаць ад велічыні нарматыву і колькасці навучэнцаў. А ў сувязі з гэтым эканамічныя пытанні выразна пераплятаюцца з пытаннямі якасці адукацыі і стварэння бяспечных умоў. Менавіта гэтыя крытэрыі з'яўляюцца вызначальнымі для бацькоў пры адказе на пытанне: куды пайсці вучыцца", - адзначылі ў камітэце.

Як паведамлялася раней, у Беларусі у 2018 годзе пашырыцца геаграфія пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання школ (прынцып "грошы ідуць за вучнем" - сродкі з бюджэту выдзяляюцца ў залежнасці ад колькасці вучняў). Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2017 года нумар 1009. У гэты праект дадаткова ўключаны ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці і Мінску. Усяго ў бягучым годзе ў эксперыменце будуць удзельнічаць 857 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 471 тыс. вучняў (у 2017 годзе было 642 установы і 292,1 тыс. вучняў).

Пастанова прынята для ўдасканалення бюджэтнага фінансавання ў галіне адукацыі і ўмоў аплаты працы педагагічных работнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі