Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2018, 14:51

Усе беларускія тэлекампаніі да лістапада пяройдуць на HD-фармат вяшчання - Папкоў

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе беларускія тэлекампаніі да лістапада бягучага года пяройдуць на HD-формат вяшчання, заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў сёння на адкрыцці ІІ Беларускага ІКТ-саміту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Летам 2015 года мы цалкам перайшлі на трансляцыю лічбавага тэлебачання. Да лістапада бягучага года скончым перавод усіх тэлекампаній і аператараў сувязі на дастаўку кантэнту ў рэжыме HD-якасці", - сказаў Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, лічбавая трансфармацыя эканомікі, сацыяльнага жыцця немагчыма без развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). "Актыўна развіваецца пратакол 4G, не за гарамі ўкараненне 5G, на базе якога неабходна развіваць лічбавую індустрыялізацыю, будзем займацца інтэрнэтам рэчаў", - сказаў міністр.

Ён пажадаў удзельнікам ІІ Беларускага ІКТ-саміту плённай працы. Мерапрыемства ўключае пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя розным тэхналагічным трэндам. Сярод іх тэхналогіі шырокапалоснага доступу, інтэрнэт рэчаў, воблачныя тэхналогіі, машыннае навучанне, штучны інтэлект, дапоўненая і віртуальная рэальнасць, блокчэйн, 3D-тэхналогіі мадэлявання і візуалізацыі, інфармацыйная бяспека. У саміце прымаюць удзел кіраўнікі вядучых ІКТ кампаній і кіраўнікі прадстаўніцтваў сусветных брэндаў з Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін. Удзельнікі мерапрыемства маюць магчымасць прадставіць інавацыйныя рашэнні і перадавыя тэхналогіі, устанавіць перспектыўныя і доўгатэрміновыя дзелавыя кантакты.

Саміт праходзіць у рамках XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018", работа якога прадоўжыцца па 18 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі