Фота з архіва Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк прыме ўдзел у міжнародным ІКТ-форуме "ТІБО-2024", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Стэнд Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка прадставіць 15 адукацыйных напрамкаў установы адукацыі, умовы адбору вучняў для навучання, сістэму работы з адоранай моладдзю, а таксама адукацыйную праграму "Навуковыя выхадныя сем'ям з дзецьмі".
Таксама ў рамках "Фестывалю лічбавых тэхналогій" на інтэрактыўнай пляцоўцы "ТІБО-2024" пройдзе заключны этап #ГеймДжема. Удзельнікі будуць займацца каманднай распрацоўкай гульняў, а таксама спаборнічаць у турніры па гульні Dota 2.
У час традыцыйнага для "ТІБО" праекта "Урок лічбы" вучні Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка змогуць атрымаць веды ад вядучых сусветных тэхналагічных кампаній, такіх як Яндэкс, лабараторыя Касперскага, 1С, Расатам і шмат іншых.-0-