3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштаб і ўзровень падрыхтоўкі ваеннага парада ўражваюць. Такой думкай у размове з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася мінчанка Наталля Сухоцкая.
"Вельмі ўражвае маштаб і ўзровень падрыхтоўкі. Усё вельмі відовішчна. Пасля такога перапынку гэта сапраўднае свята. Да таго ж сёння важная юбілейная дата для нашай краіны", - сказала Наталля.
Жанчына адзначыла, што асабліва моцна паглядзець на парад хацеў яе дзесяцігадовы сын Сямён. "Выдатна, што ў нас атрымалася прыйсці сюды і паглядзець на парад ужывую. Уражанні проста перапаўняюць", - дадала яна.
Сёння ў Мінску адбыўся ваенны парад у азнаменаванне Дня Незалежнасці Беларусі. У ім прынялі ўдзел больш як 5 тыс. ваеннаслужачых, а ў складзе механізаванай калоны - больш як 300 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі.-0-