Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2025, 18:53

Урадам устаноўлены тарыфы на ЖКП на 2025 год

Фота з архіва
Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены тарыфы на ЖКП на 2025 год. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Цэны (тарыфы) устанаўліваюцца з 1 студзеня 2025 года зыходзячы з падыходаў, якія прадугледжваюць размеркаванне прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры Br21, або 0,5 базавай велічыні, паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі.

Цэны на прыродны газ не змяніліся і засталіся на ўзроўні 2024 года.

Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва з 1 студзеня 2025 года павышаюцца на 11,9 працэнта. Для тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні электрычнай энергіі гэта складзе Br4,51.

Цэны на звадкаваны газ для насельніцтва ў 2025 годзе павялічаны на 5 працэнтаў. Так, кошт балона звадкаванага газу вагой 21 кг у межах нарматыўнага спажывання - Br24,5.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі