Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2020, 19:02

Урад ЗША выдзеліў Беларусі $1,3 млн для барацьбы з каранавірусам

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Урад ЗША праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) выдзеліў Беларусі $1,3 млн на процідзеянне пандэміі COVID-19. Аб гэтым гаворыцца ў Facebook-акаўнце USAID, паведамляе БЕЛТА.

"USAID перадае гэтыя сродкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячаму фонду ААН (ЮНІСЕФ). Фінансавая дапамога пасадзейнічае ўмацаванню нацыянальнай сістэмы аховы здароўя: рабоце лабараторый, сістэм эпіднагляду і хуткага рэагавання, а таксама павышэнню эфектыўнасці прафілактыкі, кантролю за распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 і барацьбы з ёю",- адзначаецца ў паведамленні.

USAID таксама падтрымае асветныя кампаніі ў СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі