Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2020, 11:53

Урад змяніў памеры сутачных і расходаў на жыллё пры камандзіроўках за мяжу

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад змяніў памеры сутачных і расходаў на жыллё пры камандзіроўках за мяжу. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 24 чэрвеня 2020 года нумар 363 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Напрыклад, для камандзіраваных у Аўстрыю сутачныя павялічаны з 60 да 100 еўра, пры гэтым расходы на жыллё зніжаны са 130 да 110 еўра. Пры камандзiроўках у Азербайджан сутачныя зменшаны з $60 да $35, расходы на жыллё - са $120 да $75.

Для Літвы сутачныя павялічаны з 30 да 55 еўра, расходы на жыллё - з 70 да 115 еўра, асобнай градацыі для камандзіраваных у Вільню, Каўнас, Клайпеду цяпер не прадугледжана. Для Латвіі сутачныя і пакрыццё расходаў на жыллё складаюць 60 і 110 еўра адпаведна (раней 50 і 70 еўра, пры гэтым для Рыгі, Вентспілса і Юрмалы - 50 і 110 еўра).

Сутачныя пры камандзiроўках у Польшчу павялічаны з 50 да 65 еўра, пакрыццё трат на пражыванне засталося на ўзроўні 150 еўра. Для Украіны сутачныя выраслі з $40 да $55, расходы на жыллё складуць $105 (раней $90 для ўсёй краіны, $120 для Кіева).

Пры камандзіраванні ў Расію сутачныя зменшаны з $30 да $25, расходы на жыллё - са $120 да $80. Пры гэтым для Масквы і Санкт-Пецярбурга нормы расходаў павялічаны - сутачныя складаюць $40, на жыллё - $145. Асобныя нарматывы ўстаноўлены для некалькіх буйных расійскіх гарадоў.

Удакладняецца таксама, што пры камандзіраванні работніка ў адзін дзень у некалькі замежных дзяржаў (гарадоў замежнай дзяржавы, калі для іх устаноўлены розныя памеры пакрыцця сутачных) памер сутачных вызначаецца наймальнікам зыходзячы з найбольшага памеру пакрыцця сутачных для адной з гэтых замежных дзяржаў.

Міністэрству замежных спраў разам з Мінфінам даручана штогод да 1 сакавіка пры неабходнасці ўносіць у Мінпрацы прапановы аб карэкціроўцы сутачных і расходаў па найме жылля пры камандзіроўках за мяжу з улікам аналізу даных Камісіі ААН па Міжнароднай грамадзянскай службе аб нормах камандзіровачных расходаў для супрацоўнікаў ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі