ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лютага 2021, 17:36

Урад зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў у 2021 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2021 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2021 года нумар 106, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У план унесена 33 законапраекты ў розных сферах. У прыватнасці, дакументам прадугледжана ўдасканаленне законаў з улікам практыкі іх прымянення: "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь", "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", "Аб архіўнай справе і справаводстве", "Аб знешняй працоўнай міграцыі", "Аб фізічнай культуры і спорце".

Пастанова вызначае таксама падрыхтоўку законапраектаў "Аб валанцёрскай дзейнасці", "Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй" , "Аб аб'яднаннях наймальнікаў", "Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў", "Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і генна-інжынернай дзейнасці".

Акрамя таго, у план уключана падрыхтоўка канцэпцый законапраектаў: "Аб абыходжанні з генетычнымі рэсурсамі", "Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі", "Аб дыпламатычнай службе".

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку законапраектаў (канцэпцый законапраектаў), прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ў Саўмін ва ўстаноўленыя тэрміны. Таксама даручана сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў вызначаць аб'ём работ і напрамак гэтай дзейнасці, а таксама забяспечваць удзел сваіх работнікаў у падрыхтоўцы законапраектаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі