
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў пералік небяспечных адходаў, здзелкі з якімі трэба рэгістраваць. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 студзеня 2020 года нумар 36, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Згодна з пастановай трэба рэгістраваць здзелкі аб перадачы небяспечных адходаў, а таксама аб адчужэнні іх іншай юрыдычнай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку.
У пералік увайшлі некалькі соцень найменняў адходаў. Сярод іх пратэрмінаваныя прадукты харчавання, адходы вытворчасці цукру, асадкі вінаробства, адходы вытворчасці этылавага спірту і кармавых дражджэй, розныя шламы, адходы пуху і пер'я, шкур і футраў, паперы, попелу, шклабою, батарэйкі і акумулятары, адходы лекавых прэпаратаў, ртутныя тэрмометры і інш.
Дакумент прыняты на падставе закона "Аб абыходжанні з адходамі" і ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-