Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лістапада 2019, 10:01

Урад зацвердзіў палажэнне аб прызыве на тэрміновую ваенную службу

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 4 лістапада 2019 года нумар 741, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Прызыў плануецца пасля выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта. Кіраўнікі абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў сумесна з ваеннымі камісарамі на падставе ўказа распрацоўваюць планы прызыву ў абласцях і Мінску. Ствараюцца раённыя (гарадскія) прызыўныя камісіі.

Аб тым, што трэба з'явіцца на мерапрыемствы па прызыве, грамадзян інфармуюць праз персанальныя павесткі ваеннага камісарыята, у якіх указваюцца тэрміны яўкі.

Уручаць павестку грамадзянам пад распіску павінны арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жылфонду і (або) прадастаўляюць ЖКП, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у якіх вядзецца персанальна-пярвічны ўлік, установы адукацыі. Павесткі могуць уручацца грамадзянам па месцы іх працы.

Грамадзяне абавязаны з'явіцца па павестцы на мерапрыемствы па прызыве, а таксама для праходжання абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Тым, хто не з'явіўся ва ўстаноўленыя тэрміны на мерапрыемствы па прызыве па ўважлівых прычынах, назначаецца іншы дзень яўкі. Прычыны няяўкі павінны быць пацверджаны дакументамі адпаведных дзяржаўных органаў і арганізацый.

У палажэнні таксама прапісаны выпадкі, калі прадастаўляецца адтэрміноўка ад прызыву.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі