10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб часовых санітарных мерах зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 8 студзеня 2019 года нумар 4, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Дакумент распрацаваны, каб забяспечыць аператыўнае рэагаванне на рызыкі пагаршэння санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі.
Часовыя санітарныя меры ўводзяцца ў адносінах да асоб, транспарту і падкантрольнай санітарна-эпідэміялагічнаму кантролю прадукцыі, увозімай у Беларусь. Яны ўводзяцца для забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці насельніцтва, аховы жыцця і здароўя чалавека. Гэтыя меры рэалізуюцца шляхам увядзення забароны і (або) абмежавальных мерапрыемстваў на ўвоз і абарачэнне прадукцыі або тавараў.
На ўвядзенне, змяненне і адмену часовых санітарных мер, растлумачэнне пытанняў прымянення пастановы ўпаўнаважана Міністэрства аховы здароўя.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-