Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 жніўня 2024, 12:11

Урад зацвердзіў новае палажэнне аб Міністэрстве юстыцыі

Фота з архіва
Фота з архіва
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў новае палажэнне аб Міністэрстве юстыцыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 ліпеня 2024 года нумар 545, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з палажэннем, Міністэрства юстыцыі з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў, а па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, - непасрэдна Прэзідэнту. У сістэму Мінюста ўваходзяць аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, дамы (палацы) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Мінюсту падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы юстыцыі, адначасова з падпарадкаваннем іх адпаведным аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму.

Таксама зацверджаны пералік арганізацый, падпарадкаваных Мінюсту. У гэтым спісе - Нацыянальны архіў, Нацыянальны гістарычны архіў, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы і іншыя ўстановы.

У ліку задач Мінюста - дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы архіўнай справы і справаводства, удзел у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта, Нацынальнага сходу і Савета Міністраў, забеспячэнне скаардынаванасці нарматворчай дзейнасці ва ўрадзе, правядзенне абавязковай юрыдычных экспертызы нарматыўных прававых актаў, рэгуляванне натарыяльнай, адвакацкай, рыэлтарскай дзейнасці, дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, развіццё медыяцыі і інш.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі