Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2019, 17:43

Урад зацвердзіў комплекс мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай сістэмы Беларусі на 2019 год

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Комплекс мерапрыемстваў па развіцці нацыянальнай інавацыйнай сістэмы на 2019 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 21 студзеня 2019 года нумар 41, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Усяго ў плане каля 80 мерапрыемстваў.

У прыватнасці, трэба будзе распрацаваць праект нарматыўнага прававога акта, што прадугледжвае фарміраванне і дзейнасць інавацыйна-прамысловых кластараў. Плануецца арганізаваць работу навукова-тэхналагічнага парка ў галіне нана-, біяіндустрыі і фармацэўтычнай прамысловасці. У гэтым годзе будуць рыхтавацца прапановы па распрацоўцы сістэм кіравання на аснове канцэпцый "інтэрнэт рэчаў" і прамысловага інтэрнэту, абсталявання і расходных матэрыялаў для 3D-друку.

У ВНУ плануецца ствараць фонды мэтавага капіталу (эндаумент-фонды). Пры ВНУ, навуковых арганізацыях у Мінску, абласных і найбольш вялікіх раённых цэнтрах хочуць адкрываць цэнтры трансферу тэхналогій.

Навуковым арганізацыям і навукова-тэхналагічным паркам прапануецца прадоўжыць тэрмін дзеяння льгот у частцы вызвалення ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку.

Прадугледжана прыцягненне замежных і айчынных інвестыцый у Парк высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Гэтыя два паркі таксама будуць развівацца ў якасці пляцовак для арганізацыі інавацыйных вытворчасцей.

Неабходна таксама забяспечыць камерцыялізацыю прарыўных распрацовак НАН у сферах касмічнай дзейнасці, нана- і біяіндустрыі ў арганізацыях рэальнага сектара эканомікі. У навукова-інавацыйную сферу будуць прыцягваць замежныя інавацыйныя кампаніі і транснацыянальныя карпарацыі.

Запланаваны мерапрыемствы для ўдасканалення сістэмы аховы, абароны і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва.

ДКНТ прадставіць у Саўмін справаздачу аб выкананні комплексу мерапрыемстваў за першае паўгоддзе да 25 жніўня 2019 года, за другое паўгоддзе - да 25 лютага 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі