Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Урад вызначыўся з задачай на 2019 год па зарплатах бюджэтнікаў і пенсіях

Грамадства 28.08.2018 | 17:20
Фота з архіва
Фота з архіва

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыўся з задачай на 2019 год па ўзроўні зарплат бюджэтнікаў і памеры пенсій. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэту на 2019 год, а таксама праект новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада даручыў акцэнтаваць увагу на асноўных напрамках расходаў бюджэту з улікам патрабаванняў кіраўніка дзяржавы. Маецца на ўвазе 10-працэнтнае скарачэнне расходаў на дзяржпадтрымку рэальнага сектара з прапарцыянальным павелічэннем фінансавання сацыяльнай сферы.

"Урад на 2019 год устанавіў для сябе мэтавую задачу дабіцца ўзроўню зарплаты ў бюджэтнай сферы не менш як 80 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы па краіне. Памер пенсіі па ўзросце павінен быць не ніжэйшы за 40 працэнтаў сярэдняй заработнай платы", - адзначыў Сяргей Румас.

У Міністэрства фінансаў ёсць даручэнне прааналізаваць, што адбываецца ў бюджэтнай сферы. "Не выключаю, што разам будзем займацца аптымізацыяй колькасці", - дадаў прэм'ер-міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.