Фота з архіва
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў прыярытэтныя віды дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 чэрвеня 2024 года нумар 417 "Аб прыярытэтных відах дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам вызначаны прыярытэтныя віды дзейнасці (сектары эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый, а таксама мінімальны аб'ём інвестыцый, уключаючы інвестыцыі ў асноўны капітал, па прыярытэтных відах дзейнасці (сектарах эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый у мэтах рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у рамках інвестыцыйных дагавораў, якія заключаюцца на падставе рашэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым мінімальны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал, за выключэннем інвестыцый па асобных відах дзейнасці (сектарах эканомікі), павінен складаць не менш як 70 працэнтаў вызначанага мінімальнага аб'ёму. Выключэнне распаўсюджваецца, у прыватнасці, на інвестыцыі ў сектары інфармацыйна-камунікацыйных і камп'ютарных тэхналогій, тэхналогій вялікіх даных, штучнага інтэлекту, аэракасмічных тэхналогій, робататэхнікі і беспілотных сістэм.
Дадаткова да прыярытэтных відаў дзейнасці (сектараў эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый аднесены тыя, у якіх рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па рашэнні Прэзідэнта або ў рамках дзяржаўных праграм, - на тэрмін рэалізацыі гэтых праектаў, а таксама ў рамках інвестыцыйных дагавораў, заключаных да 11 ліпеня 2024 года, - на тэрмін рэалізацыі гэтых праектаў.
Пастанова ўступае ў сілу з 11 ліпеня.-0-