Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2024, 19:13

Урад вызначыў пералікі дазволеных для ІП і самазанятых відаў дзейнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў пералікі відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА.

Пералікі ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка 2024 года. З гэтага моманту дзяржаўная рэгістрацыя ІП па відах эканамічнай дзейнасці, не ўключаных у пералікі ўрада, ажыццяўляцца не будзе.

Для дзеючых ІП, віды эканамічнай дзейнасці якіх не ўвайшлі ў пералікі, прадугледжаны пераходны перыяд (да 31 снежня 2025 года) для перарэгістрацыі ў камерцыйную арганізацыю ў спрошчаным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пастанова і пералікі відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці ІП і самазанятых, будуць апублікаваны на сайце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі. Каардынацыя работы па растлумачэнні норм гэтай пастановы ўскладзена на Міністэрства эканомікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі