Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2024, 17:35

Урад вызначыў парадак фарміравання і вядзення рэестра суб'ектаў МСП

Фота з архіва
Фота з архіва
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў парадак фарміравання і вядзення рэестра суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама прадастаўлення зацікаўленым асобам змешчаных у рэестры звестак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 года нумар 456, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У рэестр уключаюцца звесткі аб камерцыйных арганізацыях і фізічных асобах, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, адпавядаюць крытэрыям аднясення да суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У рэестры будуць размешчаны такія звесткі аб суб'ектах МСП, як назва камерцыйнай арганізацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) фізічнай асобы, уліковы нумар плацельшчыка, месца знаходжання камерцыйнай арганізацыі, месца жыхарства фізічнай асобы. Таксама там будуць пазначаны сярэдняя колькасць работнікаў камерцыйнай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка за каляндарны год, катэгорыя суб'екта МСП, асноўны від дзейнасці і г.д.

Падставай выключэння з рэестра з'яўляецца неадпаведнасць крытэрыям аднясення да суб'ектаў МСП, непрадастаўленне камерцыйнай арганізацыяй у тэрміны і парадку, устаноўленыя заканадаўствам, падатковай дэкларацыі (разліку) падатковага агента па падаходным падатку з фізічнай асобы, якая дазваляе вызначыць сярэднюю колькасць работнікаў гэтай камерцыйнай арганізацыі за папярэдні каляндарны год. Сярод іншых прычын - спыненне дзейнасці камерцыйнай арганізацыі ў выніку рэарганізацыі, выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, спыненне фізічнай асобай індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці, смерць або аб'яўленне фізічнай асобы памерлай, прызнанне без вестак адсутнай, недзеяздольнай, абмежавана дзеяздольнай.

Рэестр фарміруецца і вядзецца ў інфармацыйнай сістэме Міністэрства па падатках і зборах на падставе даных з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб) і іншых аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм падатковых органаў, а таксама звестак, прадастаўленых юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў падатковыя органы, у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам. Прадастаўлення дадатковых даных для мэт фарміравання і вядзення рэестра не патрабуецца.

Даныя з рэестра неабходны для забеспячэння адзінага дзяржаўнага сістэматызаванага ўліку суб'ектаў МСП, прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі, верыфікацыі права на прымяненне асаблівага рэжыму функцыянавання для камерцыйных арганізацый з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 50 чалавек (спрошчаныя патрабаванні, зніжаныя памеры штрафных санкцый).

Уключаныя ў рэестр звесткі, якія не з'яўляюцца падатковай тайнай, будуць адкрытымі і агульнадаступнымі і размяшчацца на афіцыйным сайце МПЗ.

Рэестр будзе сфарміраваны 1 кастрычніка 2024 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі