Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Урад вызначыў, як будуць праходзіць грамадскія слуханні па БелАЭС

Грамадства 25.04.2019 | 09:00
Фота з архіва
Фота з архіва

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў палажэнне аб грамадскіх слуханнях па пытаннях рэгулявання бяспекі Беларускай АЭС. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 красавіка 2019 года нумар 258, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Грамадскія слуханні праводзяцца ў выпадках прыняцця рашэнняў аб выдачы ліцэнзій на права ажыццяўлення эксплуатуючай арганізацыяй дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі пры размяшчэнні, узвядзенні, эксплуатацыі, вывадзе з эксплуатацыі ядзерных установак (энергаблокаў) БелАЭС.

Слуханні арганізуюць пераважна ў населеным пункце, размешчаным у непасрэднай блізкасці ад аб'екта выкарыстання атамнай энергіі (БелАЭС), тэрмін вызначаецца Дэпартаментам па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнаглядам). Мерапрыемства праводзіцца ў форме сходу.

Паведамленне аб слуханнях размяшчаецца не пазней як за 5 каляндарных дзён да даты іх правядзення ў раздзеле Дзяржатамнагляду на афіцыйным сайце МНС і ў СМІ.

У грамадскіх слуханнях могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства. Пры рэгістрацыі падаецца заяўка на выступленне для фармулявання пазіцыі, меркавання або пытання.

Для арганізацыі і правядзення слуханняў Дзяржатамнагляд фарміруе рабочую групу з уласных работнікаў і прадстаўнікоў экспертнай і эксплуатуючай арганізацый, арганізацый, якія аказваюць навукова-тэхнічную падтрымку МНС у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, арганізацый краіны - пастаўшчыка ядзерных матэрыялаў, абсталявання, спецыяльных няядзерных матэрыялаў і адпаведных тэхналогій.

Як паведамляла раней начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская, перад прыняццем рашэння аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю Беларускай АЭС пройдуць грамадскія слуханні, гэта можа адбыцца ў жніўні - верасні 2019 года. Цяпер Дзяржатамнагляд разглядае дакументы, якія абгрунтоўваюць бяспеку АЭС. Гэты пакет дакументаў рэгулятар атрымлівае, перш чым вынесці рашэнне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю. Дакументы былі перададзены ў Дзяржатамнагляд у канцы 2017 года.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.