Фота з архіва
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў заказ на пастаўку ў 2025 годзе неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 9 ад 8 студзеня 2025 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём дзяржзаказу на пастаўку ў 2025 годзе скураной сыравіны складзе 1015,755 тыс. штук. Больш за ўсё павінны паставіць Мінская (270 тыс.) і Брэсцкая (245,2 тыс.) вобласці. Дзяржаўным заказчыкам па дзяржзаказе вызначаны канцэрн "Беллегпрам".
Аблвыканкамам і канцэрну "Беллегпрам", у прыватнасці, неабходна забяспечыць заключэнне дагавораў пастаўкі скураной сыравіны і кантроль за іх выкананнем.-0-