31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да заработнай платы настаўнікам пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2016 года нумар 688, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У адпаведнасці з пастановай настаўнікам, якія працуюць на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўлены надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-