Фота з архіва
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 13 студзеня нумар 18 устаноўлены заказ на нарыхтоўку ў 2025 годзе адходаў шкла для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Усяго ў Беларусі плануецца нарыхтаваць 137,6 тыс. т адходаў шкла. Самыя вялікія аб'ёмы адходаў плануецца сабраць у Мінску - 25,8 тыс. т. Мінская вобласць павінна нарыхтаваць 22,3 тыс. т, Брэсцкая - 20,2 тыс. т, Гомельская - 18,3 тыс. т, Віцебская - 18 тыс. т, Магілёўская - 17,4 тыс. т, Гродзенская - 15,6 тыс. т.
Дзяржаўнымі заказчыкамі па пастаўцы для дзяржаўных патрэб адходаў шкла вызначаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гродзенскі шклозавод", "Белрэсурсы" - кіруючая кампанія холдынга "Белрэсурсы".
Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці даручана забяспечыць кантроль за выкананнем дзяржаўнага заказу.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-