Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2018, 13:09

Урад РФ адобрыў ратыфікацыю пагаднення з Беларуссю аб уездзе замежных грамадзян на спартыўныя мерапрыемствы

6 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Урад Расіі адобрыў праект федэральнага закона "Аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадам Расіі і ўрадам Беларусі аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе расійскага Кабінета міністраў.

Гэта пагадненне было падпісана 29 мая 2018 года ў Мінску. "У адпаведнасці з пагадненнем замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія едуць для наведвання міжнароднага спартыўнага мерапрыемства ў перыяд яго правядзення ў дзяржаве аднаго боку, могуць ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца і перамяшчацца транзітам цераз тэрыторыю дзяржавы другога боку без афармлення віз па дзеючым дакуменце, што засведчвае асобу, і дакуменце для наведвання такіх міжнародных спартыўных мерапрыемстваў", - адзначылі ў прэс-службе.

Плануецца, што дакумент будзе дзейнічаць да 10 ліпеня 2019 года.

Урад Расіі прыняў рашэнне вынесці ў Дзярждуму пагадненне на ратыфікацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі