Фота з архіва
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прадоўжыў дазвол ажыццяўляць разлікі ў валюце пры грузаперавозках. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 8/2 ад 8 студзеня 2025 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент уносіць змяненні ў пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 392/7 ад 6 ліпеня 2021 года і нумар 231/12 ад 1 красавіка 2024 года.
У прыватнасці, дакументам прадоўжаны на год, да 1 студзеня 2026 года, дазвол ажыццяўляць разлікі ў валюце паміж рэзідэнтамі пры грузаперавозках. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі - рэзідэнты могуць выкарыстоўваць замежную валюту пры правядзенні разлікаў з юрасобамі і ІП - рэзідэнтамі, якія ажыццяўляюць транспартную і (або) транспартна-экспедыцыйную дзейнасць, за перавозку і (або) экспедзіраванне грузаў за межы і з-за меж краіны, а таксама за межамі Беларусі, пры транзіце праз яе тэрыторыю.
Акрамя таго, Міністэрству транспарту і камунікацый прадастаўлена права ў межах кампетэнцыі растлумачваць пытанні прымянення адпаведнай пастановы.
Яшчэ на год, па 31 снежня 2025 года, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў і з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, маюць права здымаць са сваіх рахункаў, адкрытых у банках краіны, і выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі наяўную замежную валюту (долары ЗША, еўра) для разлікаў з нерэзідэнтамі па валютных дагаворах імпарту паслуг па міжнароднай аўтамабільнай перавозцы грузаў, што ажыццяўляецца з улікам устаноўленых актамі заканадаўства асаблівасцей у частцы ажыццяўлення грузавых аперацый і (або) перачэпкі на тэрыторыі Беларусі.-0-