Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2023, 09:48

Урад прадаставіў Белгазпрамбанку гарантыю ў пагашэнні крэдыту БНБК

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прадаставіў сумеснаму беларуска-расійскаму адкрытаму акцыянернаму таварыству "Белгазпрамбанк" гарантыю ў пагашэнні астатку асноўнага доўгу па крэдыце, выдадзеным гэтым банкам ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя". Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 75 ад 30 студзеня 2023 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб астатку асноўнага доўгу ў суме больш за 1439,28 млн расійскіх рублёў. Крэдыт выдадзены на тэрмін да 29 снежня 2023 года ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам ад 28 ліпеня 2022 года.

Міністэрству фінансаў даручана аформіць ва ўстаноўленым парадку гарантыю ўрада пасля прадаўжэння тэрміну пагашэння крэдыту. Пры гэтым адклікана гарантыя ўрада, прадастаўленая ў адпаведнасці з абзацам трэцім ч.1 п.1 пастановы Саўміна нумар 388 ад 15 чэрвеня 2022 года. Тады гарантыя прадастаўлялася Белгазпрамбанку ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдыце ў расійскіх рублях у суме, эквівалентнай $38 168 006,58, які выдадзены на тэрмін па 30 студзеня 2023 года ўключна для пагашэння запазычанасці па асноўнай суме доўгу па крэдыце, выдадзеным гэтым банкам БНБК у адпаведнасці з крэдытным дагаворам ад 30 ліпеня 2021 года.

Персанальная адказнасць за своечасовае пагашэнне, абслугоўванне і мэтавае выкарыстанне крэдыту ўскладзена на гендырэктара БНБК, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, намесніка прэм'ер-міністра, у веданні якога знаходзяцца пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі