Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2019, 09:40

Урад павялічыў нарматывы расходаў на навучанне ў беларускіх школах

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павялічаны нарматывы расходаў на навучанне ў школах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 верасня 2019 года нумар 629, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уносяцца змяненні ў палажэнне аб планаванні расходаў мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзяржустаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Нарматывы на навучанне і выхаванне аднаго школьніка ўстаноўлены на 2020 год. Для школ, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, яны выраслі да Br1954,8, у сельскіх населеных пунктах - да Br4463,87. Раней нарматывы складалі Br1667,92 і Br3808,76 у год адпаведна.

Як паведамлялася, нарматыў уключае расходы на рэалізацыю адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі і г.д. У тым ліку гэта расходы на аплату працы педработнікаў, выхадныя дапамогі, камандзіроўкі, аплата сувязі, транспартных паслуг, іншыя бягучыя расходы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі