10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад падтрымаў рашэнне аб рэарганізацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шляхам далучэння да яе Нацыянальнай кніжнай палаты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 верасня 2024 года нумар 661, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, урад згаджаецца з рэарганізацыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шляхам далучэння да яе Нацыянальнай кніжнай палаты.
Міністэрству культуры, Міністэрству інфармацыі, Міністэрству фінансаў і Міністэрству адукацыі ў двухмесячны тэрмін даручана прыняць меры па прывядзенні нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтай пастановай.-0-