Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2019, 13:09

Урад падпіша мемарандум з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі падпіша мемарандум аб узаемаразуменні з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 мая 2019 года нумар 307, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай адобраны праект мемарандума аб узаемаразуменні ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце мемарандума, яму дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару. ДКНТ таксама будзе падпісваць мемарандум.

САІУ - гэта глабальны форум, які займаецца пытаннямі палітыкі, умацавання супрацоўніцтва, прадастаўлення паслуг і інфармацыі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. САІУ з'яўляецца самафінансуемай установай сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і налічвае 192 дзяржавы-члены. Арганізацыя створана ў 1967 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі