Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2019, 12:24

Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выхадным

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выхадным. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне вывучылі ў Савеце Міністраў. "Што датычыцца 31 снежня, урад не падтрымлівае ўстанаўленне яго выхадным", - сказаў Сяргей Румас.

Прычыны розныя, у тым ліку вытворчыя. "Большасць апытаных калектываў не хацелі б пазбавіцца працоўнага дня 31 снежня, каб мець магчымасць павіншаваць калег з надыходзячым Новым годам", - растлумачыў прэм'ер.

Як паведамлялася, згодна з графікам пераносу рабочых дзён у 2020 годзе, працоўны дзень з чацвярга 2 студзеня пераносіцца на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня). Панядзелак, 6 студзеня, таксама будзе выхадным, але за яго трэба будзе адпрацаваць у суботу 11 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі