Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2019, 14:19

Урад Беларусі зацвердзіў меры па рэалізацыі закона аб бюджэце на 2019 год

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў меры па рэалізацыі закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 лютага 2019 года нумар 96, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дакументам устанаўліваюцца асаблівасці фінансавання асобных расходаў бюджэту ў 2019 годзе, а таксама пералікі нарматыўных прававых актаў і ведамасных рашэнняў, якія ў бягучым годзе неабходна падрыхтаваць і зацвердзіць для рэалізацыі закона.

У прыватнасці, урад вызначыць пералік фінансуемых за кошт знешніх пазык інвестпраектаў, па якіх юрыдычным асобам пакрываецца частка працэнтаў.

Пастановай замацавана, што выдзяленне сродкаў па рашэннях урада ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ў межах сродкаў, прадугледжаных у бюджэце, не з'яўляецца дадатковым.

Для забеспячэння захавання гранічнага памеру абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы ўстанаўліваецца норма, якая прадугледжвае заключэнне дагавораў у межах устаноўленага ліміту.

Аблвыканкамам, Мінгарвыканкаму па ўзгадненні з Міністэрствам энергетыкі даручана сфарміраваць пералікі аб'ектаў інжынернай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы, фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) якіх вядзецца за кошт сродкаў бюджэту ў суме больш за Br106 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі