Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2019, 18:15

Урад Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з чатырма рэгіёнамі Расіі

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з чатырма рэгіёнамі Расіі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 ліпеня 2019 года нумар 462, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Пагадненні будуць заключаны з адміністрацыяй Ліпецкай вобласці, урадам Саратаўскай вобласці, урадам Удмурцкай Рэспублікі, урадам Наўгародскай вобласці.

Дакументы дапамогуць развіваць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

На падпісанне пагадненняў упаўнаважаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі